«Сёння, 15 красавіка, у выніку сумесных намаганняў кіраўнікоў Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, ЗША Барака Абамы і Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, а таксама актыўных пасярэдніцкіх дзеянняў АБСЕ, ААН і ЕС дасягнута дамоўленасць з часовым урадам Кыргызскай Рэспублікі і прэзідэнтам Курманбекам Бакіевым аб выездзе апошняга з краіны, – заявіў міністр замежных спраў Казахстана Канат Саудабаеў. – У цяперашні час ён пакінуў тэрыторыю Кыргызстана».

«Гэта стала важным крокам на шляху ўрэгулявання сітуацыі ў краіне і вяртання яе ў прававое поле, недапушчэнні грамадзянскай вайны, – падкрэсліў Канат Саудабаеў. – У інтарэсах усяго народа Кыргызстана мы заклікаем усе палітычныя сілы краіны да хутчэйшага забеспячэння стабільнасці, аднаўлення грамадскага парадку і вяршэнства закона, да вырашэння найбольш вострых сацыяльна-эканамічных праблем. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе гатовая і далей аказваць неабходнае садзейнічанне больш хуткаму выхаду Кыргызскай Рэспублікі з палітычнага крызісу і яе далейшаму мірнага дэмакратычнаму развіццю».

Нагадаем, што раней СМІ агучылі заяву Бакіева пра тое, што Беларусь прапаноўвала яму палітычны прытулак, але ён адхіліў гэтую прапанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?