У сталіцы Беларусі гатовыя прымаць самалёты, якія адхіліліся ад маршруту ў сувязі з воблакам попелу ад вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Там таксама адзначылі, што зараз аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

Між тым, у сувязі з закрыццём паветранай прасторы над Вялікабрытаніяй рэйс Мінск — Лондан — Мінск В2 851/852 кампаніі «Белавія», запланаваны на раніцу 16 красавіка, адменены.

Вывяржэнне вулкана Эйяф’ялайекюль ў Ісландыі, падняўшы ў паветра над Атлантыкай вялізныя клубы попелу і пары, блакавалі 15 красавіка паветраную прастору Заходняй Еўропы, вымусіўшы аэрапорты дзесятка краін адмяніць палёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?