Пахаванне прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага, прызначаныя на нядзелю, могуць перанесці, калі сусветныя лідэры не змогуць прыляцець у Кракаў, перадаюць польскія СМІ са спасылкай на канцылярыю прэзідэнта.

Зараз у краіне спрабуюць зразумець, якой будзе сітуацыя ў нядзелю. Першую інфармацыю ў канцылярыі разлічваюць атрымаць у сярэдзіне дня.

Польскі ўрадавы самалёт разбіўся раніцай 10 красавіка. На борце знаходзіліся 96 чалавек ‑‑ 88 пасажыраў і восем членаў экіпажа, не выжыў ніхто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?