Снарад часоў вайны быў знойдзены каля дзіцячага садка вёскі Хальч Веткаўскага раёна (Гомельскай вобласці) раніцай 15 красавіка.

Месца здарэння было тэрмінова ачэпленае супрацоўнікамі РАУС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з дзіцячага садка эвакуявалі 22 дзіця і 20 супрацоўнікаў установы, паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

У вёску была выкліканая сапёрна‑піратэхнічная група вайсковай часці № 5525. Каля 14.00 мінамётная міна 82 мм была знішчаная, ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?