23 красавіка ў Цэнтральным доме афіцэраў адбудзецца сустрэча міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна з прэзідыумам Рэспубліканскай камісіі па шэфстве работнікаў культуры і мастацтва над асабовым складам Узброеных сіл, прадстаўнікамі творчых саюзаў і арганізацый, лаўрэатамі і пераможцамі конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва.

Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны, кіраўнік ваеннага ведамства выступіць перад удзельнікамі сустрэчы

па пытаннях фарміравання высокага маральнага духу, патрыятызму грамадзян краіны як найважнейшага фактару забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах.

На мерапрыемстве адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя 65‑годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў, 65‑годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і сучаснаму жыццю Узброеных сіл.

У адпаведнасці з рашэннем журы пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу сталі 18 удзельнікаў, сярод якіх пісьменнікі, мастакі, скульптары, журналісты, рэжысёры, акцёры, сцэнарысты — Герой Беларусі, народны мастак СССР і Беларусі Міхаіл Савіцкі, народны артыст СССР і Беларусі, кампазітар Ігар Лучанок, народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны, народны тэатр «Пілігрым» (Полацк) і творчы калектыў Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі, рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандр Яфрэмаў, скульптары Аляксандр і Міхаіл Каструковы і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?