У Вене адбыўся чэмпіянат Еўропы па дзюдо. Сярод гульцоў у прэстыжнай вагавай катэгорыі звыш 100 кг найлепшым аказаўся беларус Ігар Макараў. Беларускі атлет засмуціў на татамі грозных сапернікаў, а ў паўфінале перамагаў гіганцкага паляка Януша Вайнаровіча (197 см, 160 кг).

Ігар Макараў — шматразовы мэдаліст розных спаборніцтваў. Быў ужо чэмпіёнам Алімпійскіх гульні ў 2004 годзе, здабываў бронзавыя ўзнагароды на сусветным чэмпіянаце 2003 года ды срэбраныя і бронзавыя мэдалі на чэмпіянатах Еўропы.

Дарэчы, Яўген Бядулін быў 5-м у катэгорыі да 100 кг. Агенцтвы даносяць, што барацьбу некаторых дзюдаістаў бачыў прэм'ер-міністр Расеі, Уладзімер Пуцін, які як вядома, калісьці занімаўся гэтым ж спортам. Ён спецыяльна наведаў Вену ў часе чэмпіяната.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?