Плануецца стварыць чэмпіянат, у якім будуць выступаць 6 клубаў з Славакіі і яшчэ 12 камандаў з Чэхіі.

Чыноўнікі футбольных федэрацый Чэхіі і Славакіі разглядаюць магчымасць стварэння адзінай лігі, паведамляе «Спорт‑Экспрэс».

Прадстаўнікі краін будуць працаваць над праектам разам з УЕФА. Першапачаткова Славакія прапаноўвала стварыць чэмпіянат, у якім будуць выступаць 6 клубаў з іх краіны і яшчэ 12 камандаў з суседняй дзяржавы. Чэхія вырашыла далучыцца да праекту пасля таго, як УЕФА вырашыў не замінаць яго ажыццяўленню.

Дэталі фарміравання адзінага чэмпіянату дзвюх краін яшчэ трэба ўзгадніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?