Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі, паводле звестак гандлёвага балансу, за студзень—сакавік 2010 года склала 1 млрд. 236,3 млн. даляраў, паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За такі ж леташні перыяд гэты паказчык складаў 1 млрд. 896,8 млн. даляраў.

У студзені—сакавіку гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,1% у параўнанні з першымі трыма месяцамі 2009 года і склаў 11 млрд. 776,1 млн. даляраў. За гэты перыяд экспарт павялічыўся на 29,2% да 5 млрд. 269,9 млн. даляраў, імпарт — на 8,9% да 6 млрд. 506,2 млн.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. 355,3 млн. даляраў (за студзень—сакавік 2009 года — мінус 1 млрд. 985,7 млн.). Экспарт вырас на 48,7% да 2 млрд. 659,7 млн. даляраў, імпарт — на 6,4% да 4 млрд. 15 млн. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—сакавік склаў 6 млрд. 674,7 млн. даляраў (на 20% больш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 1 млрд. 602,4 млн. даляраў (за студзень—сакавік 2009 года — мінус 2 млрд. 53,2 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 17,4% да 5 млрд. 656,6 млн. даляраў. Экспарт вырас на 48,9% (да 2 млрд. 27,1 млн.), імпарт — на 5% (да 3 млрд. 629,5 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 40,6% да 106,7 млн. даляраў. Экспарт вырас на 56,5% (да 91,8 млн.), імпарт знізіўся на 13,5% (да 14,9 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 76,9 млн. даляраў (за студзень—сакавік 2009 года — плюс 41,4 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 13,6% і склаў 5 млрд. 101,4 млн. даляраў. Экспарт вырас на 14% да 2 млрд. 610,2 млн., імпарт — на 13,2% да 2 млрд. 491,2 млн. Сальда склалася станоўчае ў памеры 119 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?