Шлэф-моб «Забег на лыжах па асфальце на Кубак Аляксандра Лукашэнкі» пройдзе ў Кіеве 10 мая.

Так ва Украіне распачнецца фестываль «Беларуская вясна».

Фестываль незалежнай беларускай культуры пройдзе ва Украіне ў чацвёрты раз 10-22 мая. У яго рамках адбудзецца прэзентацыя канала Belsat, адкрыццё выставы «Прэс-фота Беларусі-2010», мастачка Ларыса Янушчык правядзе майстар-клас па стварэнні выцінанкі. Таксама

будзе прэзентавана беларуская палічка ў сетцы кнігарняў «Є».

Удзел возьмуць Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Зміцер Вішнёў і іншыя.

Мерапрыемствы адбудуцца ў Кіеве, Харкаве, Львове, Браварах, Днепрапятроўску, Івана-Франкоўску, Чарнаўцах. Поўны расклад кіеўскай часткі фестывалю чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?