З разгромнай перамогі «Філадэльфіі Флаерз» над «Манрэаль Канадыенс» пачаўся фінал Усходняй канферэнцыі НХЛ (1/2 фіналу Кубка Стэнлі).

У Філадэльфіі гаспадары пляцоўкі проста знішчылі канадскі-(квэбэкскі) клуб — 6:0 (1:0, 3:0, 2:0).

Андрэй Касціцын «Манрэаль» згуляў 14 хвілін 59 секундаў, Сяргей не выходзіў на лёд 10‑ы матч запар.

Наступны матч серыі пройдзе ў Філадэльфіі 18 мая, потым — два матчы ў Манрэалі (20 і 22 мая). Серыя ідзе да чатырох перамог.

У першым матчы фіналу Заходняй канферэнцыі «Чыкага» выйграла ў «Сан‑Хасэ» — 2:1.

Цікавы факт, «Філадэльфія» і «Манрэаль» найгоршыя каманды плей‑оф Усхода па выніках рэгуляркі «Флаерз» фінішавалі сёмымі, а «Манрэаль» — 8‑м, а вось «Сан‑Хасэ» і «Чыкага», наадварот, найлепшыя каманды Захада: «Сан‑Хасэ» фінішаваў там першым, «Чыкага» — 2‑м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?