Фота Спорт-Экспресс.

Фота Спорт-Экспресс.

У панядзелак раніцай на канферэнцыі Расійскага футбольнага саюза ў Растове‑на-Доне прэзідэнт саюза Сяргей Фурсенка афіцыйна абвясціў імя галоўнага трэнера зборнай Расіі. Як і чакалася, ім стаў галандскі спецыяліст Дзік Адвакат, паведамляе Спорт‑Экспресс.

У Адваката ўжо ёсць досвед працы ў Расіі. У 2006‑2009 гадах ён трэніраваў «Зеніт», з якім стаў чэмпіёнам у 2007 г. ды выйграў у 2008-м Кубак УЕФА.

У жніўні 2009 г. пасля шэрагу няўдач у чэмпіянаце Расіі Адвакат пакінуў санкт‑пецярбургскі клуб (паводле згоды бакоў) і праз некаторы час узначаліў зборную Бельгію, а таксама галандскі клуб АЗ (Алкмар). З заключэннем кантракта са зборнай Расіі Адвакат разарваў кантракт з Бельгіяй, што выклікала пратэсты і апеляцыі да ФІФА у футбольным асяроддзі гэтай краіны.

***

Нагадаем, што зборная Расіі пад кіраўніцтвам іншага галандскага спецыяліста Гуса Хідынка не трапіла на чэмпіянат свету па футболе — 2010, прайграўшы ў плей‑оф Славеніі.

У адборачным турніры Еўра‑2012 Расія трапіла ў адну групу з камандамі Ірландыі, Славакіі, Македоніі, Арменіі і Андоры. Адборачны турнір стартуе ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?