Кіраўніцтва Партыі БНФ не выключае вылучэнне партыйнай кандыдатуры кандыдата ў прэзідэнты на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

 Рыгор Костусеў, фота Радыё Свабоды.

Рыгор Костусеў, фота Радыё Свабоды.

Падчас наведвання Гродна, дзе гарадская арганізацыя партыі БНФ вылучала дэлегатаў на маючы адбыцца напрыканцы траўня з’езд, старшыня партыі Аляксей Янукевіч агучыў імя чалавека,які на яго думку найбольш адпавядае крытэрыям кандыдата ў прэзідэнты:

«Мая прапанова — гэта Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Партыі БНФ. Ягоная згода на гэта ёсць. Патэнцыйна на сенняшні момант могуць прэтэндаваць 10 чалавек, рэальна, я думаю, будзе 2‑3 кандыдаты.

Кандыдатура Рыгора Кастусёва мае найбольшыя шансы», — сказаў Аляксей Янукевіч.

Адным з галоўных пытанняў на з’ездзе самай уплывовай апазыцыйнай партыі краіны,які павінен адбыцца ў апошнія выходныя траўня, будзе пытанне фармату ўдзелу ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Менавіта яно выклікае найбольшыя спрэчкі сяброў арганізацыі і становіцца галоўнай прычынай непаразуменняў сярод кіраўніцтва арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?