«Турцыя будзе працягваць аказваць Беларусі дапамогу ў дасягненні стандартаў і дэмакратыі, прынятых у Еўрапейскім саюзе, а таксама ў працэсе інтэграцыі ў еўрапейскія структуры»,

— заявіў 18 мая ў Мінску на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Барысам Батурай кіраўнік дэлегацыі групы міжпарламенцкага супрацоўніцтва «Турцыя — Беларусь» Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Рэха Чамураглу.

Паводле яго слоў, Турцыя «прызнае і лічыць Беларусь неаддзельнай часткай еўрапейскай цывілізацыі». Такой думкі, зазначыў ён, прытрымліваецца і кіраўнік дэлегацыі Турцыі ў Савеце Еўропы, аб чым і прасіў перадаць Барысу Батуру.

Турэцкі парламентарый паведаміў, што да канца гэтага лета плануецца візіт у Беларусь міністра замежных спраў Турцыі.

Барыс Батура і Рэха Чамураглу выказалі надзею, што ўдасца ажыццявіць візіт у Беларусь, які планаваўся раней, старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі.

Турэцкі парламентарый запрасіў беларускі бок на турнір па гольфе, які адбудзецца ў Антальі 31 мая — 7 чэрвеня. «Гольф — гэта матыў. Асноўная мэта — умацаванне адносінаў паміж дзвюма краінамі», — заявіў Рэха Чамураглу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?