Зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў збіраецца прынесці карысць Беларусі, што дала яму прытулак.

«Я думаю, што змагу быць карысным і тут. У якасці каго, я не ведаю. Але я раблю ўсё, каб быць карысным», — сказаў ён. На яго думку, удзячнасць беларускаму народу, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку не дазваляе яму «сядзець проста так і пражыгаць жыццё».

«Я хачу не проста тут жыць, а пастараюся быць карысным гэтай краіне, прэзідэнту Беларусі, народу Беларусі», — сказаў Бакіеў.

Тым не менш, ён пакуль не вызначыўся са сферай свой будучай дзейнасці. «Час пакажа, чым я буду займацца», — сказаў Бакіеў, дадаўшы, што за пяць гадоў прэзідэнцтва ён атрымаў вялізны вопыт кіраўніцкай працы, які не дадуць «ніякія акадэміі, ніякія курсы павышэння кваліфікацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?