Як запэўнілі ў галоўным адукацыйным ведамстве, ніякіх забаронаў на сустрэчу выпускнікамі світанкаў сёлета не ўводзілася. Сустрэча выпускнікамі першага ў дарослым жыцці світанку — гэта прыгожая школьная традыцыя, якае перадаецца з пакалення ў пакаленне, дык чаму яна павінна перарвацца? Пачатак, працягласць і месца правядзення выпускных вечароў вызначаліся кіраўнікамі школ разам з бацькоўскімі камітэтамі і ўзгадняліся з мясцовымі органамі кіравання.

Праўда, падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах, у парках і сустрэчы світанку выпускнікоў абавязкова павінны суправаджаць дарослыя — педагагічныя работнікі ці бацькі адзінаццацікласнікаў. Такая норма ўтрымліваецца ў загадзе Міністэрства адукацыі аб правядзенні ў агульнаадукацыйных установах апошніх званкоў і выпускных вечароў. Кіраўнікі упраўленняў і аддзелаў адукацыі павінны паклапаціцца аб прыцягненні да аховы грамадскага парадку на выпускных вечарах прадстаўнікоў праваахоўных органаў. У функцыі кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў адукацыі ўваходзіць таксама кантроль за выхаваўчым зместам сцэнарыяў урачыстых мерапрыемстваў і іх ідэалагічнай накіраванасцю.

А вось спіртное на выпускных вечарах знаходзіцца пад строгай забаронай, незалежна ад таго, дзе праходзіць урачыстасць: у школьных сценах ці ва ўстановах культуры. І гэта таксама непарушная традыцыя…Надзея НІКАЛАЕВА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?