Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў выказаўся пра нядаўнія падзеі вакол кампаніі «Гавары праўду», а таксама наконт чутак, што расійскі бок фінансуе частку беларускай апазіцыі.

«Не магу гэтага пацвердзіць. Некаторыя апазіцыянеры бываюць у Маскве. Наведваюць нашы партыі. Такія кантакты ёсць. Але афіцыйна мы нікога не падтрымліваем. Наконт сітуацыі з «Гавары праўду», то я троху засмучаны. Уладам трэба было б іх асядлаць, накіраваць сабе ў карысць. Што было б кепскага, каб праблема ад нейкай бабулькі з правінцыі прыйшла да прэзідэнта і яе вырашылі. Гэтыя ж ператрусы набліжаюць «Гавары праўду» да апазіцыі. А трэба абняць і прыласкаць. Тады б і апазіцыянераў менш было».

Ці будзе Расія падтрымліваць на бліжэйшых выбарах Аляксандру Лукашэнку?

«Мы пакуль не бачым нікога іншага на гэтым фоне», — кажа А.Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?