17 чэрвеня адкрываецца міжнародны аўтобусны маршрут Мінск—Калінінград. Аўтобусы ёмістасцю ў 40 пасажырскіх месцаў будуць курсіраваць праз Вільню, Марыямполе, Гусеў і Чарняхоўск.

Час адпраўлення з Мінска ад аўтавакзала «Усходні» — 05.40 (ад дыспетчарскай службы «Дружная» — 06.00) па панядзелках, чацвяргах і суботах. З Калінінграда ў 13.30 па аўторках, пятніцах і нядзелях.

Кошт квітка ў адзін бок — 80 тысяч рублёў, туды і назад — 152 тысячы рублёў.

Для праезду будзе патрабавацца транзітная літоўская віза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?