У рэйтынгу стабільных дзяржаў Failed States Index 2010 па версіі амерыканскага часопіса Foreign Policy і амерыканскага Фонду свету Беларусь апярэдзіла на 2 пункта Расею, аднак значна саступіла Казахстану і Украіне.

Наша краіна заняла 82-е месца з 177 магчымых. Пры гэтым чым вышэй парадкавы нумар, тым менш рызыкаў у краіне.

З былых савецкіх рэспублік самыя горшыя пазіцыі ў Узбекістана (36-е месца), Грузіі (37-е), Таджыкістана (38-е), Кіргізіі (45-е), Азербайджана (55-е), Малдовы (58-е) і Туркменістана (65-е).

Беларусь заняла ў рэйтынгу 82-е месца, апярэдзіўшы Расію (80-е месца).
Пры гэтым больш высокі каэфіцыент стабільнасці ў Арменіі — 101-е, Казахстана — 103-е і Украіны — 109-я.
Самымі дзеяздольным дзяржавамі названыя скандынаўскія краіны — Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя.

Самай недзеяздольнай краінай ужо трэці год запар прызнаецца «краіна без урада» (паводле вызначэння ААН) — Самалі. Кампанію ёй складаюць Чад, Судан, Зімбабвэ і Дэмакратычная Рэспубліка Конга, якія занялі месцы з 1-га па 5-ае месца.

Экспертны рэйтынг адлюстроўвае здольнасць уладаў кантраляваць цэласнасць тэрыторыі, а таксама дэмаграфічную, палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.
Аналіз праводзіцца на падставе 12 крытэраў — так званых індыкатараў, падзеленых на тры групы: сацыяльныя, эканамічныя і ваенна-палітычныя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?