Колькасць ахвяраў непарадкаў на поўдні Кыргызстана складае, паводле ўдакладненых афіцыйных дадзеных, 240 чалавек.

Раней міністэрства аховы здароўя паведамляла пра болей як 250 загінулых. Таксама афіцыйна паведамляецца, што на поўдзень Кыргызстана вярнуліся болей як 35 тысяч уцекачоў‑узбекаў.

Раней выканаўца абавязкаў кіраўніка службы нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў паведаміў, што месцамі ў горадзе Ош захоўваецца напружанасць. Распачатыя 67 крымінальных справаў, па якіх арыштаваныя 22 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?