Затрыманнямі завяршылася ўвечары 23 чэрвеня ў Мінску несанкцыянаваная акцыя нацыянал‑бальшавікоў супраць указа № 60 аб рэгуляванні інтэрнета.

(c) Фота «Радыё Свабода».

А 19‑й гадзіне шэсць чалавек выйшлі на плошчу Свабоды, трымаючы лісты фармату А4 з надпісам «Свабоду інтэрнету». Удзельнікі акцыі былі апрануты ў майкі з выявай чырвонага перакрыжаванага круга і надпісам унутры «Указ №60», а таксама з надпісам «Свабоду інтэрнету». Маладыя людзі прастаялі каля трох хвілін, пасля чаго супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння затрымалі іх, пасадзілі ў аўтазак і павезлі ва УУС Цэнтральнага раёна.

Актывісты нацыянал‑бальшавіцкага руху падавалі заяўку на правядзенне на плошчы Сввабоды мітынгу за свабоду інтэрнета, аднак Мінгарвыканкам не санкцыянаваў мерапрыемства.

10 чэрвеня на плошчы Бангалор адбыўся мітынг супраць указа №60. Тады мерапрыемства, арганізаванае нацболамі, было санкцыянавана сталічнымі ўладамі. У ім узялі ўдзел каля 50 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?