Яшчэ не ўсе ведаюць аб уступленні з 1 ліпеня указа № 60.

Адміністратары інтэрнэт-клубаў патрабуюць любы дакумент, у якім ёсць фотаздымак. Перавага аддаецца пашпарту. Тлумачаць гэта спецыяльным указам альбо распараджэннем прэзідэнта. Такое патрабаванне дзейнічае і для непаўналетніх. Але для іх дапускаецца мець пры сабе пасведчанне аб нараджэнні, у якім фота няма.

Пасля ўнясення асабістых дадзеных у базу, адміністратары дазваляюць сесці за камп’ютэр.

Толькі ў адным з чатырох наведаных клубаў Мінска не папрасілі паказаць дакумент. Адміністратар адразу прапанаваў заняць месца для працы ў Інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?