У Пінскім раёне ў калодзежы патануў 36-гадовы жыхар вёскі Клетная.

Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці па Пінскім раёне, яго цела было знойдзена ў старым калодзежы на тэрыторыі закінутага дому ў вёсцы Клетная 19 ліпеня каля 14.00. Знайшоў мужчыну яго сваяк.

Як адзначылі ў следчым аддзеле, ён знік чатыры дні таму. Мужчына пайшоў з дому і не вярнуўся. Пошукам зніклага займаліся самі родныя, якія не звярталіся наконт гэтага ў міліцыю.

Прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза.

Праверку і ўсе абставіны здарэння высвятляе следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці па Пінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?