У рамках будаўніцтва трасы«Масква-Санкт-Пецярбург» пачалася высечка Хімкінскага лесу пад Масквой. Жыхары Хімак арганізавалі намётавы лягер у абарону лесу, падобны да таго, што існаваў у Курапатах падчас пашырэньня кальцавой дарогі.
Ужо падчас кантактаў тых, хто пратэстуе супраць высечкі лесу ў сувязі з будаўніцтвам аўтатрасы
Сёньня цягам дня ў Хімкінскім лесе было разьбіта 7 намётаў.
Абаронцы прыроды таксама знайшлі высечаную паляну ў Лобненскім лесапарку ў навакольлях аэрапорту «Шарамецьева». Там разьбіты другі намётавы лягер. На месцы грамадзкага пратэсту ўжо пабывала міліцыя, якая прыняла ў лідэраў пратэсту заяву па факце незаконнай, на іх думку, высечкі лесу.
0
0
0
0
0
0