Сталічная міліцыя вышуквае двух злачынцаў, якія абрабавалі ноччу 2 жніўня кафэ-бар у Цэнтральным раёне Мінска.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 2 жніўня ў 3.38 на спецлінію «102» звярнуўся 21-гадовы ахоўнік кафэ-бара і заявіў, што ў 2 гадзіны двое невядомых праз веранду патрапілі ў памяшканне, звязалі яго скотчам, узламалі сейф і скралі з яго звыш 32 мільёнаў рублёў выручкі.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 206 КК (грабеж). Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выкрыцці асоб, замешаных у гэтым злачынству.

Вядома, што невядомыя былі ў масках і камуфляжных касцюмах, дзейнічалі ў пальчатках. Якім чынам яны патрапілі ў памяшканне і як дзейнічалі ўнутры памяшкання, трэба ўстанавіць следству. Сістэмы відэаназірання ў кафэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?