Рада беларускай інтэлігенцыі вызначыла сваіх прэтэндэнтаў у прэзідэнты і страціла нейтральнасць у гэтым працэсе. Менавіта таму 11 жніўня ўдзельнікі круглага стала па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў далі адстаўку Радзе беларускай інтэлігенцыі.

У якасці «суцяшальнага прыза»

на наступным паседжанні ў пятніцу, 13 жніўня, старшыняваць на круглым стале будзе яшчэ старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, а на наступных паседжаннях — удзельнікі круглага стала ў алфавітным парадку.

Такое рашэнне прынятае ўдзельнікамі круглага стала 11 жніўня. Першым эстафету старшынявання прымае старшыня АГП Анатоль Лябедзька, і далей — па алфавіце.

Старшыня аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Мікола Статкевіч кажа, што ўдзельнікі круглага стала падзякавалі Радзе інтэлігенцыі за праведзеную працу па каардынацыі дзейнасці па вызначэнні адзінага кандыдата.

Але ў сувязі з тым, што Рада інтэлігенцыі ўсё-такі вызначыла пяцёрку сваіх прэтэндэнтаў, яе статус нейтральнага пасярэдніка страчаны.

А круглы стол працягне шукаць выхад на адзінага кандыдата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?