Прымеркаваны да бітвы пад Оршай фэстываль бардаўскай песьні адбудзецца ў бліжэйшыя да 8 верасьня выходныя.

Дакладна вядома, што ў фэсце возьмуць удзел Андрэй Мельнікаў і малады бард Ната Пушкарова. У астатнім фэст зьяўляецца адкрытым для выканаўцаў і наведвальнікаў.

Нагадаем, што бардаўскі фэст «Аршанская бітва» ладзіцца штогод на Крапівенскім полі пад Оршай. Ён прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы — перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства 8 верасьня 1514 года.

Фэст адбываецца на месцы Аршанскае бітвы 1514 г. — левым беразе Дняпра, дзе ў яго ўліваецца рэчка Крапівенка. Ён доўжыцца ўсю ноч, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Фэст праходзіць на адкрытым паветры ля ракі, варта падумаць пра цёплую вопратку, ежу і намёт. Дровы для вогнішча будуць на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0