Раніцай 30 жніўня ў Маскве адкрылася канферэнцыя «Беларусь — Расія: канец саюза, пачатак прагматычнага партнёрства?». У ёй бяруць удзел расійскія і беларускія эксперты ў сферы эканомікі і знешняй палітыкі.
Арганізатарамі канферэнцыі з расійскага боку выступіла партыя «Правое дело» і рух «Выбор России», з беларускага — Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) і
Як паведаміў напярэдадні ад’езду ў Маскву старшыня АГП Анатоль Лябедзька, удзельнікі сустрэчы абмяркуюць усе аспекты
Паводле інфармацыі Лябедзькі, у канферэнцыі плануецца ўдзел такіх расійскіх палітыкаў, як Уладзімір Рыжкоў, Барыс Нямцоў, Леанід Гозман і іншых.
Сярод удзельнікаў з беларускага боку, акрамя Лябедзькі і Раманчука, — лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, кіраўнік і эксперт аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка і Валерый Карбалевіч, дырэктар сацыялагічнай лабараторыі «Новак» Андрэй Вардамацкі і іншыя.
Лябедзька таксама паведаміў, што ў Маскве прадстаўнікі АГП правядуць шэраг сустрэч з расійскімі палітыкамі і экспертамі