Так лічыць амерыканскі навуковец, спецыяліст у галіне кібернэтыкі, Нікалас Кар. Яго новая праца прысвечана зніжэнню інтэлектуальнай дзейнасці з-за хуткага прагляду інтэрнэт-старонак. На яго думку, частае і працяглае карыстанне Інтэрнэтам ўплывае на здольнасць чалавечага мозгу паглыблена думаць і сістэматызаваць факты, бо робіць мысленне павярхоўным.

Як паказалі даследаванні нейрахірургіі, падчас працы з інфармацыяй у Сеціве ў чалавека актыўна развіваюцца вобласці мозгу, якія адказваюць за хуткасць прыняцця рашэнняў і кароткатэрміновую памяць. Тыя ж ўчасткі мозгу, якія адказваюць за аналіз атрыманай інфармацыі, наадварот, скарачаюцца з-за адсутнасці патрэбных імпульсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?