Ля сьценаў касьцёлу Сьвятой Тройцы ў райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне распачаліся раскопкі на месцы масавага пахаваньня нямецкіх вайскоўцаў у часе Другой ўсясьветнай вайны. Жыхары Глыбокага даводзяць, што гэтыя магілы былі выяўлены шмат гадоў таму, і частку іх пасьпелі зруйнаваць.

Цяпер у Глыбокім працуе рэкагнасьціровачны пошукавы разьлік вайскоўцаў 52-га асобнага спэцыяльнага пошукавага батальёну. Паводле разьлікаў спэцыялістаў, магіл у агульнай колькасьці магло быць каля 140. Але адшукаць усе нельга, бо некаторы час таму на ўчастку пахаваньняў адбылася пракладка камунальных сетак.

Фота Мікалай Крук, radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?