Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мэра Масквы Юрыя Лужкова з днём нараджэння.

«Мяне радуе, што ўсебаковае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і сталіцай брацкай Расіі прадаўжае напаўняцца змястоўнай работай на аснове дружалюбнага ўзаемаразумення», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым Юрый Лужкоў будзе ўносіць важны ўклад ва ўмацаванне ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх адносін.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Юрыю Лужкову і яго сям’і здароўя, шчасця і ўдачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?