Ілюстрацыйнае фота, postimees.ee

Ілюстрацыйнае фота, postimees.ee

Справа на падставе ч. 3 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне яўна малалетняй) распачата следчым аддзелам пракуратуры Мінска ў дачыненні да 27-гадовага жыхара сталіцы. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, злачынства было ўчынена вечарам 27 верасня ў кватэры ў Маскоўскім раёне. 30-гадовая мінчанка жыве тут з дзевяцігадовай дачкой і сужыцелем. На месцы злачынства мужчыну застала маці дзяўчынкі.

Санкцыя ч. 3 арт. 166 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

У гарадской пракуратуры звярнулі ўвагу на тое, што такое злачынства не першае ў горадзе, і заклікалі бацькоў быць больш уважлівымі да сваіх дзяцей і больш узважана падыходзіць да выбару знаёмых.

Нагадаем, у лютым гэтага года судом Фрунзенскага раёна Мінска да 14 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне малалетняй і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да яўна малалетняй быў асуджаны 21-гадовы мінчанін. Злачынства было ўчынена 3 кастрычніка 2009 года ў адным з інтэрнатаў Мінска. Малады рабочы прыйшоў у госці да знаёмай. Там жа знаходзіліся яе шасцігадовая дачка і сяброўка. Калі жанчына пайшла праводзіць на прыпынак госцю, хлопец згвалтаваў дзіця. Маці фактычна застала яго на месцы злачынства. Жанчына здолела зачыніць злачынцу ў пакоі і выклікаць міліцыю, якая яго і затрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?