У Мінску ў Дзень пажылых людзей, які адзначаецца ў рэспубліцы 1 кастрычніка, лазні, пральні, рамонтныя майстэрні і фотаатэлье прадаставяць пенсіянерам значныя зніжкі на паслугі.

Акрамя таго, зніжкі на тавары айчынных вытворцаў будуць дзейнічаць для пенсіянераў у больш як 10 гандлёвых прадпрыемствах горада. Таксама ў святочны дзень пажылым мінчанам прадаставіцца магчымасць бясплатнага або льготнага наведвання ўсіх відаў паслуг спартыўных аб’ектаў.

У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама расказалі, што на працягу года для пенсіянераў сталіцы дзейнічаюць 30-35-працэнтныя зніжкі на прадастаўленне цырульніцкіх паслуг у 15 установах бытавога абслугоўвання насельніцтва. А да Дня пажылых людзей запланавана правесці серыю мерапрыемстваў і акцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?