Для гэтага ёй трэба захоўваць адкрытай опцыю зняцця ўсіх апазіцыйных кандыдатаў. Піша Ігар Барысаў на Arche.by.

Выбары становяцца цікавымі. Асабліва пасля таго, як з іх зняўся лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, удзельнік выбарчых гонак 2001 і 2006 гадоў Сяргей Гайдукевіч.

Аляксандр Лукашэнка застаўся без спарынг-партнёра з боку «канструктыўнай апазіцыі», чалавека, які б здолеў у выніку байкоту апазіцыі легітымізаваць яго абранне
і паказаць усяму свету, што кандыдатура яго на выбарах была не адна, а іх было некалькі і ў выніку канкурэнтнай барацьбы перамог дастойны прэтэндэнт.

Магчыма, гэта адказ Сяргея Гайдукевіча на кулуарнае няўключэнне яго кандыдатуры ў палату. Адмову Гайдукевіча быць спарынг-партнёрам можна патлумачыць і тым, што яму дагэтуль не прапанавалі заняць якую-небудзь важную пасаду ў дзяржаўным апараце.

Зразумела, што ўсё самае цікавае разгорнецца тады, калі прэтэндэнты назбіраюць мінімум па 100 тысяч подпісаў, перададуць іх у Цэнтрвыбаркам і апошні зарэгіструе іх кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Такіх прэтэндэнтаў будзе не шмат.

Усё гэта прадстаўнікі сучаснай беларускай апазіцыі і ўжо даўно вядомыя людзі.

У дадзеным выпадку

магчымы варыянт, калі ўсе зарэгістраваныя кандыдаты на пасаду Прэзідэнта здымаюцца з-за непразрыстасці выбарчага працэсу і шматлікіх парушэнняў выбарчага заканадаўства і пакідаюць Аляксандра Лукашэнку сам-насам у выбарчым бюлетэні.
Гэта можа прывесці да таго, што выбары не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю, а людзі, якія вераць у перамены і галасавалі б за дэмакратычных кандыдатаў, проста не пойдуць на выбарчыя ўчасткі.

Падтрымка апазіцыйных кандыдатаў у народзе вельмі істотная.

Чаго варта тое, што падчас выбарчай збору подпісаў людзі падпісваюцца за ўсіх дэмакратычных кандыдатаў без разбору з каментаром «абы толькі не Лукашэнка». І з гэтым рэжыму таксама трэба змірыцца.
Адным з прымальных варыянтаў у дадзенай сітуацыя з’яўляецца правядзенне круглага стала паміж прадстаўнікамі ўлады і апазіцыйнымі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.
У гэтай сітуацыі ўжо не мае значэння рэсурсавы патэнцыял апазіцыйных кандыдатаў — наяўнасць і колькасны склад арганізацыйных палітычных структур, іх рэсурсазабеспячэнне і г.д., бо

Гэты варыянт можа знізіць напал барацьбы ў грамадстве і легітымізаваць Лукашэнку як у вачах міжнароднай супольнасці, так і зрабіць сучасную палітычную апазіцыю сістэмнаю, парламенцкай.

Такі варыянт адбыўся ў Зімбабве ў 2008 годзе, калі пры пасярэдніцтве прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі Табо Мбэкі было падпісана гістарычнае пагадненне аб раздзяленні паўнамоцтваў паміж прадстаўнікамі апазіцыі і ўлады.
Прэзідэнтам застаўся «абраны» шосты раз запар Робэрт Мугабэ, а прэм’ер-міністрам стаў лідар апазіцыі Морган Цвангіраі. Тады ў Парламенце краіны было прынята рашэнне аб тым, што апазіцыя будзе мець на аднаго прадстаўніка больш, чым кіруючая партыя ўлады.

У 2000 годдзе апазіцыйным адступнікам быў Мікола Статкевіч. Тады, на парламенцкіх выбарах, насуперак сумесна прынятаму рашэнню Кангрэсу дэмакратычных сілаў аб байкоце выбараў ён выставіў сваіх кандыдатаў (і сваю кандыдатуру таксама) у палату. Гэта адбылося не без пасярэдніцтва нямецкага пасла і амасабадара Віка, якія ўгаворвалі яго паддацца на ўдзел у выбарах і нават абяцалі яму парламенцкае крэсла. Таварыш Статкевіч стаў ахвярай інтрыгі, якую разыграў Лукашэнка пры дапамозе нямецкіх дыпламатаў.

Ці з’явіцца гэтым разам у апазіцыйным атачэнні адступнік, які насуперак рашэнню байкатаваць выбары пойдзе да канца і чарговы раз легітымізуе рэжым, — пакажа час. У кожным разе пакуль што імаверныя толькі два сцэнары — альбо тое, што ёсць зараз будзе, працягвацца з перспектывай большага надання ўнутранай палітыцы больш жосткага характару, альбо апазіцыйныя кандыдаты аб’яднаюцца і будуць супольна прымаць і выконваць рашэнні,
а таксама прапануюць цяперашняй уладзе сесці за стол перамоваў пры пасярэдніцтве прадстаўнікоў Еўропы, ЗША і Расіі.

* * *

Ігар Барысаў — намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), магістр палітычных навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?