Беларусь прымае ўмовы Расіі аб адмене пошлін на нафту пры ўмове вяртання ёй пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

«Як мы можам не пагадзіцца, калі ў аснове гэтай тэмы — роўныя ўмовы гаспадарання», — сказаў міністр. Паводле яго слоў, «гэта і ёсць тое, да чаго мы імкнёмся». Размова ідзе аб роўных умовах гаспадарання з пункту гледжання ўваходу нафты і выхаду нафтапрадуктаў для беларускіх і расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?