Складзены генетычны партрэт беларуса. Афіцыйны.
Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алег Давыдзенка. Даследаванне па этнагеноміцы беларускага народа праводзілася ў 2005–2006 гадах. Было вывучана каля тысячы проб ДНК карэнных беларусаў шасці геаграфічных раёнаў: паўночнае Падзвінне,
«Асноўны вынік даследаванняў: беларусы — гэта індаеўрапейцы, славяне (а ніякія не балты).Самыя блізкія сваякі да нас па колькасці генетычных сістэм — гэта расейцы і ўкраінцы. Бліжэй за ўсё да гэтай групы славян стаяць балты, наступныя — германцы», — сказаў Давыдзенка.
Як лічыць Давыдзенка, калі вынікі даследавання супаставіць з гістарычнымі, археалагічнымі, геалагічнымі звесткамі, можна зрабіць выснову, што засяленне Беларусі пачалося прыкладна восем тысяч гадоў таму.
«Мы з’яўляемся прамымі нашчадкамі тых людзей, якія 8 тысяч гадоў таму засялілі краіну», — сказаў вучоны.
Па большасці генаў схільнасць беларусаў да хвароб такая ж, як і ў Еўропе. Але
некаторыя гены, напрыклад тыя, што абумоўліваюць глухату, у Беларусі сустракаюцца часцей.Акрамя таго, кожны
Гісторыкі ўжо скрытыкавалі вывады пра «прамых нашчадкаў» як цемрашальскія.Большасць нацый фармавалася ў выніку складанага змяшэння этнасаў.
Варта адзначыць, што генетычныя прыкметы можна класіфікаваць
Расійскія ж генетыкі выявілі роднаснасць большасці славянаў ад Масквы да Славеніі. Цікава, што выяўна розніцца ад іх паўночнарасійская папуляцыя, блізкая дафіна-вуграў .





