Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5–2 млрд. долараў. Аб гэтым журналістам у Мінску заявіў старшыня праўлення ЕАБР Ігар Фінагенаў у рамках адкрыцця беларускага прадстаўніцтва банка.

«Мы вызначылі, што толькі ўдзел у праграме развіцця энергетыкі Беларусі можа скласці 1,5–2 млрд. долараў. Па іншых кірунках мы таксама рухаемся. У нас у рэалізацыі знаходзяцца праекты на суму каля 630 млн. долараў», — сказаў Фінагенаў.

Ён адзначыў, што беларуская эканоміка інтэгравана ў эканомікі краін ЕўрАзЭС, СНД і без падтрымання і развіцця кааперацыйных сувязей наўрад ці магчыма паспяховая дзейнасць эканомік Беларусі, Расіі і іншых краін — удзельніц банка.

Адкрыццё прадстаўнік ЕАБР, паводле слоў Фінагенава, дасць значны штуршок да павелічэння тавараабароту Беларусі з краінамі ЕўрАзЭС, СНД, будзе садзейнічаць развіццю ўзаемнага інвеставання, рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Ён выказаў упэўненасць у тым, што сумесная праца павысіць эфектыўнасць беларускай эканомікі і дабрабыт беларусаў.

У рамках адкрыцця прадстаўніцтва 3 лістапада ў Мінску адбылося падпісанне шэрагу дакументаў: мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскім банкам развіцця і Мінтрансам, ЕАБР і «Белэнерга». Акрамя таго, ЕАБР і «БПС-Банк» падпісалі ўмовы фінансавання для прадастаўлення крэдытных ліній па фінансаванні суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і экспартна-імпартных здзелак. Умовы фінансавання падпісаны таксама паміж ЕАБР і «Белгазпрамбанкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?