На выплату падаткаў беларусу, агульны працоўны стаж якога дасягае 40 гадоў, даводзіцца працаваць 16 гадоў.

Пра гэта паведаміў 10 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.

Ён прэзентаваў журналістам індэкс сацыяльнага дабрабыту «Іванаўна».

Гэты індэкс улічвае паказчыкі таго, колькі часу неабходна затраціць чалавеку для набыцця кошыка 35 базавых тавараў (харчовых, нехарчовых, жылля) і паслуг (бытавыя паслугі, ахова здароўя, адукацыя) пры цяперашнім узроўні цэн і сярэдняй зарплаты ў краіне.

Паводле слоў Раманчука,

калі б зарплата беларуса за ўсю працоўную дзейнасць была на ўзроўні зарплаты 2010 года (у сярэднім 390 долараў па краіне), то ён бы за 40 гадоў зарабіў 187,2 тыс. долараў.

«Пры існым у 2010 годзе ўзроўні падатковай нагрузкі беларус на працягу жыцця заплаціў бы прыкладна 75 тыс. долараў падаткаў. Каб разлічыцца з дзяржавай па падатках, беларусу трэба працаваць 16 гадоў», — сказаў эканаміст.

«Адсюль выснова: для таго каб у нас было больш грошай на прадукты харчавання, на адукацыю, на ахову здароўя, на тавары, да якіх мы прывыклі, безумоўна, трэба скарачаць падатковую нагрузку. Таму што гэтыя грошы не ідуць на карысць краіне, ніякай станоўчай дынамікі ў гэтым плане мы не бачым. Таму што ў большасці выпадкаў у нашых суседзяў усе паказчыкі лепшыя. У Расіі горшыя толькі два паказчыкі: гэта цэны на грамадскі транспарт, які ў нас датуецца, а ў іх не, і кошт жылля ў сталіцы. А калі казаць пра заходняга суседа, то ў Польшчы ўсё лепшае за нас», — зазначыў Раманчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?