У Літве завяршылася расследаванне ў сувязі з «двухполай» лялькай, якая з’явілася ў крамах.

У дзіцячых цацак, прадаваных у Латвіі, галава была як у лялькі-дзяўчынкі, на ляльцы была сукенка, а палавыя органы — як у хлопчыка.

Дадзены інцыдэнт не з’яўляецца прыкладам парушэння правоў дзіцяці — гэта быў вытворчы брак, заявіла кантралёр па абароне правоў дзіцяці Эдзіта Жыабене. Шэсць бракаваных лялек і 200 небракаваных у Літву прывезла кітайская кампанія Newsun Toys, тавар быў замоўлены па інтэрнэце.

Гаспадыня кампаніі, дазнаўшыся пра брак, праверыла іншыя цацкі — выявілі яшчэ пяць бракаваных лялек і знішчылі іх. Кіраўнік кітайскай кампаніі ў сваім лісце адзначыў, што спецзамова з Літвы не прыходзіла, «двухполыя» лялькі — гэта вытворчы брак, і яны выпадкова трапілі ў Літву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?