Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі мае намер набыць спецыяльныя акуляры для пешаходаў, якая скажаюць рэальнасць, гэтак званыя «п’яныя акуляры». У іх можна зразумець, што паўстае перад чалавекам з канцэнтрацыяй алкаголю ў крыві ў некалькі праміле.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 лістапада ў Мінску паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Максім Падбярозкін.

Нагадаем, «п’яныя акуляры» для вадзіцеляў ужо ёсць у ДАІ Мінскай вобласці. Паглядзець на свет праз іх маюць магчымасць курсанты аўташкол. Гэты прыбор беларускія міліцыянеры прывезлі з Германіі. Ён нагадвае гарналыжную маску. Варта яе надзець, як навакольная рэчаіснасць мяняецца. Перыферычны зрок знікае, рэальнасць робіцца мутнай, прадметы злёгку дваяцца. Вызначыць адлегласць і больш-менш дакладнае размяшчэнне навакольных аб’ектаў немагчыма.

Акуляры бываюць розныя. Апрача «вельмі нецвярозых», якія ёсць у ДАІ Мінскай вобласці, існуюць прыборы, што імітуюць нізкі ўзровень алкагольнага ап’янення (прыблізна 0,8 праміле), зацемненыя змрочныя, а таксама «п’яныя акуляры начнога бачання».

Падбярозкін паведаміў, што прымераць іншы тып «п’яных акуляраў» пешаходы ў перспектыве змогуць на прафілактычных акцыях, якія рэгулярна праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?