У сувязі з закрыццём руху тралейбусаў па праспекце Дзяржынскага на ўчастку ад вуліцы Касманаўтаў да вуліцы Ясеніна часова змяняюцца іх маршруты,
паведамілі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

З 23.00 8 снежня да 5.00 9 снежня рух тралейбусаў маршрутаў № 10 і № 65 будзе арганізаваны па праспекце Любімава, вуліцах Рафіева, Ясеніна ў абодвух напрамках.

З 23.00 да заканчэння працы тралейбусаў № 10 і № 65 з мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху будзе арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 198 «ДС Малінаўка-4 — ДС Сямашка» з руханнем па вуліцы Ясеніна, праспектах Дзяржынскага, Любімава, вуліцы Сямашкі ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?