Пасля таго, як відэазапіс дэбатаў кандыдатаў на пасаду прэзідэнта трапіў у Інтэрнэт, выявілася, што падчас выступу Міколы Статкевіча за кадрам нехта шэптам кажа «Пошел на …»

Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як Уладзімір Някляеў пакінуў тэледэбаты. Вядучы Крывашэеў паспрабаваў быў з гэтай нагоды распавесці анекдот пра паручыка Ржэўскага, аднак яго рашуча перапыніў Віталь Рымашэўскі, выратаваўшы сітуацыю. Завязалася перапалка, у якую адразу ўступілі іншыя кандыдаты.

Бадай, гэта быў пераломны момант дэбатаў – зрабілася зразумела, што гэтым разам «салодкая парачка» тэлевядучых ужо не зможа проста так паліваць гразёю апазіцыйных палітыкаў.

Слова далі Міколу Статкевічу. Ён таксама даў адлуп вядучым, у рэзкай форме параіўшы не забіраць час на выступ у кандыдатаў. Вось тут, відаць, у некага не вытрымалі нервы – у эфіры прагучала прамоўленая шэптам фраза «пошел на х…»

Логіка падказвае, што мікрафоны, з якіх ідзе гук у эфір, павінны мець толькі тыя, хто непасрэдна прамаўляе – вядучыя і выступоўцы. Хто з іх дазволіў сабе нецэнзуршчыну – можаце меркаваць самі. Каб было зручней аналізаваць відэа, мы прапануем вам паўтор гэтага моманту, а таксама невялічкі кавалак дыскусіі, якая папярэднічала інцыдэнту:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?