У Швецыі адбыўся вельмі незвычайны няшчасны выпадак.

Жанчына-паляўнічы забіла лася адным стрэлам, аднак куля не затрымалася ў жывёле, а працягнула свой шлях і трапіла ў 71-гадовага лыжніка, які, паводле словаў паліцыі, імгненна памёр.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу ў Смоланде.

Паліцыя не дае дэталяў незвычайнага няшчаснага выпадку, аднак пацвярджае, што жанчына-паляўнічы зрабіла ўсяго адзін стрэл.

Вінаватая ў трагедыі ў шоку ад здарэння. Паліцыя расследуе справу як «ненаўмыснае забойства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?