Да канца года «Белтэлекам» ізноў павялічыць хуткасць доступу ў інтэрнэт для ўсіх безлімітных тарыфаў byfly (група тарыфаў «Дамасед»),
паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Андрэй Сабораў падчас прэс-тура 9 снежня.

«Дакументы ўжо даўно падпісаныя, мы планавалі зрабіць гэта раней. Цяпер завяршаецца тэхнічная мадэрнізацыя сеткі перадачы даных, якая, як мы чакаем, завершыцца 15 снежня. Я думаю, што ў дваццатых чыслах мы ўсё зробім», — сказаў ён.

1 жніўня «Белтэлекам» удвая павялічыў хуткасць выхаду ў сусветную сетку для сваіх безлімітных тарыфаў. Цяпер абаненты тарыфнага плана «Дамасед» могуць выходзіць у сетку пры хуткасці 512 кілабіт у секунду, а абаненты «Супер Дамаседа» — 4 мегабіты ў секунду.

Якой стане хуткасць доступу ў інтэрнэт для гэтай групы тарыфаў пасля снежаньскіх змяненняў, нацыянальны аператар сувязі не раскрывае.

Абанентамі byfly з’яўляюцца каля 750 тыс. чалавек.

Паводле слоў Саборава, да канца наступнага года кампанія чакае прырост абанентаў больш чым на 200 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?