Справа па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) распачата ў Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 44-гадовага мінчаніна.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю ГУУС Мінгарвыканкама, пасля добрага застолля мужчына адправіўся ў адзін з магазінаў па вуліцы Красіна. Набраўшы ў карзіну прадуктаў, ён падышоў да касы,

аднак дзяўчына-прадавец тым часам пералічвала грошы, таму парэкамендавала звярнуцца да іншага тэрмінала.

Гэтыя словы раззлавалі нецвярозага пакупніка. Ён стаў патрабаваць, каб яго абслужылі менавіта ў гэтай касе, пасля чаго накінуўся на прадаўца і стаў душыць яе. Дзяўчына пачала крычаць, а яе калегі выклікалі міліцыю. Пасля прыезду міліцыянераў хуліган накінуўся і на іх.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 КК — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?