Новым галоўным трэнерам футбольнага клуба «Дынама-Мінск» прызначаны 37-гадовы расійскі спецыяліст Алег Васіленка, які ўзначальваў да гэтага «Жамчужыну-Сочы».

У панядзелак вечарам бакі ўзгаднілі ўсе фармальнасці, і сёння павінна адбыцца падпісанне кантракту. Асноўнаму складу «Дынама» Васіленка будзе прадстаўлены ўжо ў студзені, пасля выхаду каманды з адпачынку.

Алег Васіленка нарадзіўся 6 кастрычніка 1973 г. у Стаўрапалі. Вучыўся ў мясцовым футбольным інтэрнаце, але з-за цяжкай траўмы быў вымушаны ўжо ў 20 гадоў пачаць трэнерскую кар’еру. Скончыў Найвышэйшую школу трэнераў. Працаваў у моладзевых камандах стаўрапальскага «Дынама», маскоўскага ЦСКА, а таксама ў дублі падмаскоўнага «Сатурна». У 2009 годзе ўзначаліў сочынскую «Жамчужыну», якую вывеўуў першы дывізіён, паведамляе афіцыйны сайт сталічнага клуба.

Алег Васіленка стаў 23-м трэнерам за 11-гадовую гісторыю клуба, калі назіральную раду ЗАТ «Дынама» узначаліў бізнесовец Юрый Чыж (снежань 1999).

Ад 21 мая 2010 года клубам кіраваў Уладзімір Гольмак.

Трэнеры «Дынама» ад канца 1999 года

1. Юры Курненін
2. Павел Раднёнак
3. Аляксандр Піскароў (Расія)
4. Георгі Кандрацьеў
5. Эдуард Малафееў
6. Андрэй Зыгмантовіч
7. Веніямін Арзамасцаў (у якасці в.а)
8. Георгі Гюраў (Балгарыя)
9. Анатоль Байдачны
10. Пётр Шубін (Расія)
11. Юры Шуканаў
12. Аляксандр Башмакоў
13. Аляксандр Рабаконь (Украіна)
14. Аляксей Пятрушын
15. Пётр Качура
16. Аляксандр Хацкевіч
17. Ігар Крывушэнка
18. Славалюб Муслін (Сербія)
19. Кірыла Альшэўскі
20. Сяргей Гурэнка
21. Сяргей Саладоўнікаў.
22. Уладзімір Гольмак.

За гэты час сяміразовы чэмпіён Беларусі толькі аднойчы заваяваў залатыя медалі чэмпіянату. было гэта ў 2004 г. за Юрыем Шуканавым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?