Яго мабільны тэлефон і тэлефоны іншых кіраўнікоў арганізацыі адключаныя.

Аб затрыманні невядомымі Дашкевіча 18 снежня паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронту " Наста Палажанка.

«Ён выйшаў з кватэры, якую здымае, каб выкінуць смецце. Назад у кватэру ён не вярнуўся.

Сябры Дашкевіча занепакоіліся і пайшлі па яго слядах, пакінутым на снезе. Дашкевіча яны не знайшлі, затое ўбачылі сіні мікрааўтобус з зацемненым шклом», — сказала Палажанка.

Яна адзначыла, што падобны мікрааўтобус выкарыстоўваўся для ізаляцыі Паўла Севярынца падчас акцый у абарону касцёла Святога Язэпа ў Менску і іншых актывістаў апазіцыі.

Па дадзеных БелаПАН,

Дашкевіч знаходзіўся ва УУС Фрунзенскага раёна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?