У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя, што частку затрыманых на Плошчы 19 снежня так і не давезлі ў суды, а адправілі ў псіханеўралагічны дыспансер. У прыватнасці, праваабаронца Алена Танкачовай змясціла паведамленне, што адна з маці затрыманых людзей паведаміла ёй, што яе сына быццам бы завезлі на вуліцу Бехцерава, дзе месціцца гэты дыспансер.

«Наша Ніва» праверыла інфармацыю праз некалькі крыніц у гэтай медычнай установе. Гэтыя звесткі непраўдзівыя, затрыманыя на Плошчы туды не паступалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?