Заява Міністэрства замежных справаў Чэхіі адносна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (19 снежня 2010)

Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі цалкам падзяляе папярэднія высновы і заключэнні місіі БДІПЧ / АБСЕ па назіранні за выбарамі аб тым, што Беларусь па-ранейшаму не выконвае сваіх абавязальніцтваў перад АБСЕ.

Мы выказваем глыбокую заклапочанасць з нагоды актаў гвалту падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія мелі месца 19 снежня. Міністэрства асуджае шырокае выкарыстанне сілы беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў. Мы таксама глыбока занепакоеныя затрыманнем актывістаў апазіцыі, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты. Міністэрства будзе ўважліва сачыць за далейшым развіццём падзей у Беларусі і заклікае беларускія ўлады да максімальнай стрыманасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?