Газ для Беларусі з 2012 года можа патаннець на 15%, заявіў 24 снежня журналістам намеснік старшыні ўпраўлення «Газпрома» Валерый Голубеў.

Як падкрэсліў Голубеў, прынцып цэнаўтварэння паставак расійскага газу ў Беларусь будзе перагледжаны з 2012 года, пасля заканчэння дзейнага цяпер пяцігадовага кантракту.

«Паколькі Беларусь увайшла ў адзіны Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, кантракты на 2012 год будуць заключацца на іншых прынцыпах. У якасці базавай будзе брацца сярэднееўрапейская цана на газ мінус мытныя пошліны і кошт транзіту», — цытуе Голубеў.

Ён дадаў, што калі браць за аснову цану на газ 2011 года, якая складзе для Беларусі 230 долараў за тысячу кубаметраў, то па новай формуле цаны «газ каштаваў бы на 30 долараў танней».

Як паведамлялася раней, «Белтрансгаз» і «Газпром» у 2011 годзе павінны падрыхтаваць кантракт аб фарміраванні цаны на газ для Беларусі ў 2012–2014 гадах з улікам паэтапнага выхаду РФ на роўнадаходныя цэны на газ да 1 студзеня 2015 года.

Як заявіў 17 снежня ў Мінску на пасяджэнні прэзідыума Саўміна віцэ-прэм`ер Андрэй Кабякоў, 9 снежня паміж краінамі Мытнага саюза было падпісана пагадненне аб пераходзе на роўнадаходныя цэны на газ да 2015 года.

Кабякоў адзначыў, што ў пагадненні прадугледжаны пераходны перыяд на рынкавыя роўнадаходныя цэны на газ усіх дзяржаў — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы не пазней як 1 студзеня 2015 года.

Што да цаны на газ у 2011 годзе, то яна будзе вызначацца дзейным кантрактам паміж «Белтрансгазам» і «Газпромам». Тым не менш Беларусь разлічвае скарэктаваць формулу цаны на газ на 2011 год у бок паніжэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?