«Ляпісы» павіншавалі беларусаў усяго свету з Калядамі і Новым годам музычнай паштоўкай — беларускамоўнай песняй «Грай» з будучага альбома.
Праца над дыскам ужо амаль завершана. Выхад альбома вызначаны на сакавік 2011 года.

«Напярэдадні чароўнага свята мы вырашылі выпусціць песню на беларускай мове, у якой хочам падарыць усім беларусам адчуванне вясны і святочных цудаў, а таксама падтрымаць іх веру ў светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі, — тлумачыць Сяргей Міхалок. — Мы прапануем беларусам, якія жывуць у розных кутках зямнога шара, устаць ў карагод, праспяваць гэтую песню хорам і вярнуць у нашы шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і любоў».

«Грай» — першы беларускамоўны сінгл з будучага альбома «Ляпісаў». Як прызнаўся нядаўна Сяргей Міхалок, новы дыск павінен разбурыць стэрэатып аб тым, што «Ляпісы» — гэта ска-панк-група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0